Беларуска сыграла галоўную ролю ў фільме, які стаў лаўрэатам Канскага кінафэстывалю

Кінастужка «Племя» ўкраінскага рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага стала адной з сенсацый Канскага кінафэстывалю 2014. Яна атрымала галоўны прыз у секцыі «Тыдзень крытыкі». Як стала вядома Радыё Свабода, галоўную ролю ў фільме выканала глуханямая беларуская акторка з Гомеля.

Рэжысёр Міраслаў Слабашпіцкі атрымаў Гран-пры прэстыжнай праграмы «Тыдзень крытыкі» на 67-м Канскім кінафестывалі за свой дэбютны фільм «Племя», ролі ў якім сыгралі непрафесійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэння прызоў выканаўца галоўнай ролі Яна Новікава расплакалася.

 

Карціна заваявала яшчэ дзьве прэміі — прыз «Адкрыццё» і прыз фундацыі Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільма.

Фільм зняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Ролі выканалі непрафесійныя глуханямыя акторы. Гэта драматычная гісторыя першага кахання маладога хлопца.

Галоўны герой фільма, Сяргей, трапляе ў спецыялізаваны інтэрнат для тых, хто слаба чуе, дзе існуе крымінальная арганізацыя Племя. Ён спрабуе заняць сваё месца ў гіерархіі школы і прымае ўдзел у некалькіх рабаваннях. Калі Сяргей закохваецца ў Ганну, адну з наложніц кіраўніка, яму даводзіцца парушыць няпісаныя законы Племя.
Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/400353.html

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *