Правядзенне рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
У 2017 годзе наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У сувязі с гэтым запланаваны цэлы шэраг культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца паказ ролі і значэння нашай краіны ў стварэнні і прымнажэнні сусветнай культурнай спадчыны, адлюстраванне ўклада сучаснай Беларусі ва ўмацаванне міру і ўзаемаадносін паміж народамі ў мэтах сцвярджэння высокіх ідэалаў дабра і справядлівасці, гістарычнага значэння асветніцкай дзейнасці Ф.Скарыны для развіцця еўрапейскай цывілізацыі, ажыццёўленых ім выданняў у стварэнні падмурка нацыянальнай культуры.
У гэтым годзе ўпершыню праводзіцца штогодні рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,
развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,
выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,
прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,
пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца на працягу года – першы этап ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – з 1 па 31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) –з 1 па 31 мая 2017 г.
Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі