16 сакавіка 2017 г. у 14.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-прэзентацыя музычна-мастацкага праекта-“фэста” «LUX MIRUM» Мірскага замка і Ансамбля салістаў “ВЫТОКІ”.

16 сакавіка 2017 г. у 14.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца
прэс-прэзентацыя музычна-мастацкага праекта-“фэста”
«LUX MIRUM» Мірскага замка і Ансамбля салістаў “ВЫТОКІ”.

Удзел прымаюць:
Лойка Аляксандр Чэслававіч – мастацкі кіраўнік праекта-“фэста” “LUX MIRUM”, дырэктар музейнага комплекса “Мірскі замак”;
Фралоў Аляксей Валер’евіч – музычны кіраўнік праекта-“фэста” “LUX MIRUM”, аўтар і вядучы праграм – лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор;
Арзуманян Анаіт Самвэлаўна – PR-менеджар музейнага комплекса “Мірскі замак”.

Праект-“фэст” «LUX MIRUM» Мірскага замка і Ансамбля салістаў “ВЫТОКІ” – гэта цыкл штотыднёвых канцэртаў класічнай музыкі з эксклюзіўнымі праграмамі. Разам з “Вытокамі” у праграмах прымуць удзел і іншыя вядомыя калектывы – самыя выдатныя прафесіяналы ў класічнай музыцы з Мінска, а таксама з Гродна і вобласці.
Асноўная тэматыка праграмы Фэста гэтага года будзе прысвечана 500-годдзю айчыннага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. Сувязь вялікага асветніка XVI ст. Францішка Скарыны і Мірскага замка вельмі актуальная, бо менавіта гэты шэдэўр беларускай Готыкі і Рэнесансу з’яўляецца самым выдатным і маштабным у краіне архітэктурным сведкам і равеснікам тых Юбілейных культурных падзей і феноменаў. Але будуць і іншыя разнастайныя праграмы.
Праграма праекта-“фэста” “LUX MIRUM” заклікана падтрымаць цікаўнасць да наведвання легендарнага Мірскага замка – гэтай нацыянальнай гістарычнай славутасці большай колькасцю турыстаў у “слабаэкскурсійны” перыяд года. Яшчэ адной мэтай праграмы з’яўляецца пашырэнне форм работы з экскурсантамі, упрыгожванне гістарычных сцен яшчэ адным відам мастацтва, папулярызацыя шырокага культурнага кантэксту Беларусі.

Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве!

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *