Прэс-прэзентацыя музычна-мастацкага праекта-“фэста” “Lux Mirum” Мірскага замка і Ансамбля салістаў “Вытокі”

16 сакавіка 2017 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-прэзентацыя музычна-мастацкага праекта-“фэста” “Lux Mirum” Мірскага замка і Ансамбля салістаў “Вытокі”.
Удзел прынялі:
Лойка Аляксандр Чэслававіч – мастацкі кіраўнік праекта-“фэста” “LUX MIRUM”, дырэктар музейнага комплексу “Мірскі замак”;
Фралоў Аляксей Валер’евіч – музычны кіраўнік праекта-“фэста” “LUX MIRUM”, аўтар і вядучы праграм – лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

“Lux Mirum” – гэта новы сумесны праект-“фэст” музейнага комплексу “Мірскі замак” і Ансамбля салістаў “Вытокі”. На пляцоўках замка адбудзецца цыкл штотыднёвых канцэртаў класічнай музыкі з эксклюзіўнымі праграмамі. Разам з Ансамблем “Вытокі” ў праграмах прымуць удзел і іншыя вядомыя калектывы – самыя выбітныя прафесіяналы ў класічнай музыцы з Мінска, а таксама з Гродна і вобласці.
Па словах А.В. Фралова, асноўная тэматыка праграм Фэста гэтага года будзе прысвечана 500-годдзю айчыннага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. Сувязь вялікага асветніка XVI ст. Францішка Скарыны і Мірскага замка вельмі актуальная, бо менавіта дадзены шэдэўр беларускай готыкі і рэнесанса з’яўляецца самым выдатным і маштабным у краіне архітэктурным сведкам і равеснікам тых юбілейных культурных падзей і феноменаў. Але будуць і іншыя разнастайныя праграмы.
Адзін з сегментаў праекта – шэраг канцэртаў, дзе возьмуць удзел перспектыўныя маладыя таленты Беларусі ў галіне акадэмічнай музыкі, якія бліснуць сваімі інтэрпрэтацыямі сусветных шэдэўраў. Серыя пройдзе пад рубрыкай “Вытокі” – юным талентам”. Пры гэтым на працягу года маладыя музыкі пазмагаюцца за галоўны прыз праекта-“фэста” – “Залатую Грамату Мірскага замка”, што будзе выдадзена напрыканцы года.
Уся праграма заклікана падтрымаць цікаўнасць да наведвання легендарнага Мірскага замка – нацыянальнай гістарычнай славутасці – большай колькасцю турыстаў у “слабаэкскурсійны” перыяд года. Яшчэ адной мэтай праграмы з’яўляецца пашырэнне форм работы з экскурсантамі, папулярызацыя культурнага кантэксту Беларусі.
Канцэрты плануецца праводзіць па нядзелях у дзённы час.
“Два канцэрта-прэамбулы ўжо правялі, – расказаў музычны караўнік праекта “LUX MIRUM” Аляксей Фралоў. – Афіцыйна фэст адкрыецца 19 сакавіка канцэртам шэдэўраў беларускай і міравой класікі. Перад нашымі гасцямі выступіць малады, але ўжо знакаміты тэнар, саліст Вялікага тэатра Юрый Гарадзецкі, лаурэат праекта “Вялікая опера” на тэлеканале “Культура”.
Наведванне канцэртаў у нядзелю будзе ўваходзіць у агульны кошт білета, упэўніў новы дырэктар замкавага комплексу “Мір” Аляксандр Лойка. Фестываль “LUX MIRUM” – адно з першых яго пачынанняў на гэтым пасту.
“Зараз эмпірычным шляхам вызначаем найбольш эфектныя праекты, якія маглі б стаць брэндам Мірскага замка. У Нясвіжы праходзяць “Вечары ў замку Радзівілаў” пад эгідай Вялікага тэатра, у Навагрудку – рыцарскія баі… Нам таксама хацелася б мець сваю музычную традыцыю. Праект “LUX MIRUM” задуманы як доўгатэрміновы, і мы ўжо бачым зацікаўленасць са стараны нашых гасцей”, – паведаміў Аляксандр Лойка.
У бліжэйшай перспектыве ў залах Мірскага замка пройдуць наступныя мерапрыемствы:
— канцэрт “Растраповіч” – памяці вялікага музыканта (да 90-годдзя нараджэння і 10-годдзя адыходу ў вечнасць), выканаўцы – Ансамбль салістаў “Вытокі” (з удзелам першай віяланчэлі Вялікага Тэатра Беларусі – Аляксея Афанасьева);
— канцэрт “Замак Рэнесанса і Барока” з удзелам салістаў Вялікага Тэатра Беларусі Дзмітрый Капілаў і Квартэт трамбаністаў Вялікага Тэатра;
— канцэрт шэдэўраў беларускай і сусветнай класікі “Lux Mirum” у выкананні Ансамбля салістаў “Вытокі” і знакамітага беларускага тэнара, лаўрэата самых прэстыжных міжнародных конкурсаў, а таксама праекта “Большая опера” расійскага тэлеканала “Культура”, саліста Вялікага Тэатра Беларусі Юрыя Гарадзецкага;
— канцэрт Духавога аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Capella Academia” з праграмай “Дух Міра”;
— канцэрт “Падмуркі…” у сутарэннях замка – праграма старажытнай архаічнай і сярэднявечнай музыкі ад спецыяльнага госця (прагучаць архаічныя інструменты, легенды і гісторыі пра іх);
— канцэрт “Вясна Міра”. Выканаўцы – студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.


Аляксандр Чэслававіч Лойка

Аляксей Валер’евіч Фралоў

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *