Сачыненні кітайскіх студэнтаў друкуюцца на старонках часопіса «Маладосць»

«Я прывыкла да высокіх будынкаў і ажыўленных кітайскіх вулак, але спакойнае жыццё ў беларускай сталіцы падалося мне вельміпрывабным», — піша Чжао Бісюань, студэнтка Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, распавядаючы ў форме сачынення пра сваю паездку ў Беларусь, здзейсненую гэтым летам.

Яна і тры яе сяброўкі-студэнткі, а таксама выкладчык прынялі ўдзел у 3-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, заняткі якой прайшліў Мінску з 1 па 16 ліпеня. Ад таго незабыўнага для нашых кітайскіх гасцей часу мінулі месяцы, якія прыблізілі новае ўзрушэнне: іх сачыненні-вандроўкі будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць» у нумары, які выйдзе ў свет на прыканцы снежня.

Кітайскія студэнты наведалі Хатынь і Полацк, а ў Мінску іх не толькі вучылі беларускай мове, гісторыі і культуры, не толькі прымалі ў сем’ях, але і ладзілі экскурсіі па самых цікавых музеях. Абавязковымі месцамі візітаў сталі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Экземпляры часопіса «Маладосць» з сачыненнямі пра Беларусь трапяць у рукі іх аўтараў ужо хутка. Да таго ж, будзе абвеўаны конкурс новых сачыненняў — для студэнтаў адразу трох цэнтраў вывучэння беларускай культуры ў Кітаі: у Шанхаі, Цяньцзіне і Пекіне.
http://mininform.gov.by/ru/news-ru/view/sachynenni-kitajskix-studentau-drukujutstsa-na-staronkax-chasopisa-maladosts-920/

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *