Да дня нараджэння Караткевіча
У 2012 годзе выдавецтва “Мастацкая літаратура” пачала выпуск збору твораў у 25-ці тамах Уладзіміра Караткевіча.
Да 87-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў яго музеі ў Оршы адбылася прэзентацыя 15 тамоў, якія пабачылі свет. Перад навучэнцамі гімназіі, што знаходзіцца непадалёку ад музея Уладзіміра Караткевіча, і прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі выступілі галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” Віктар Шніп, паэт Генадзь Пашкоў, пісьменніца, супрацоўніца часопіса “Маладосць” Маргарыта Латышкевіч і паэт, супрацоўнік музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.
Прэзентацыя 15-ці тамоў адбылася ў рамках праекта “Літаратурнае падарожжа” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, з якім цесна супрацоўнічае “Мастацкая літаратура”.
http://mininform.gov.by/ru/news-ru/view/da-dnja-naradzhennja-karatkevicha-926/