6 снежня 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Другога з’езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі.
6 снежня 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Другога з’езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі.
Удзел прымаюць:
• Чырскі Мікалай Арсенцьевіч – старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў;
• Федарцова Тамара Аркадзьеўна – кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, экскурсавод, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па падцвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў;
• Масташова Марына Веніамінаўна – кансультант Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
• Каралёў Павел Анатольевіч – вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, экскурсавод, краязнавец;
• Карагодава Ларыса Анатольеўна – гід-перакладчык.
9 снежня 2017 года ў Мінску ў канферэнц-зале музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе другі з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі. Ініцыятыва правядзення з’езда належыць Беларускаму грамадскаму аб’яднанню экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Аб актуальных пытаннях, якія будуць абмяркоўвацца на з’ездзе, раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі.
Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.
Запрашаем прыняць удзел!
