Абноўлены склад каардынацыйнай групы па перакладзе літаратуры Кітая

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь абноўлены склад каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі.

Створана гэтая група была яшчэ 31 сакавіка 2015 года. Мэта — спрыяць ажыццяўленню перакладчыцкіх праектаў, якія б знаёмілі чытачоў у Беларусі з кітайскай літаратурай, а ў Кітаі — з беларускай.

Зараз у склад групы ўваходзяць першы намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анастасія Букатая, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма Людміла Быкава, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова, намеснік начальніка фінансава-эканамічнага аддзела Мінінфарма Кацярына Самойлава, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мінінфарма Андрэй Чэрнікаў.

Сяргей ШЫЧКО
http://www.zviazda.by/be/news/20171205/1512454738-abnouleny-sklad-kaardynacyynay-grupy-pa-perakladze-litaratury-kitaya

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *