Культурная спадчына і ўстойлівы турызм

9 снежня 2017 года ў Мінску ў канферэнц-зале музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе другі з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі. Ініцыятыва правядзення з’езда належыць Беларускаму грамадскаму аб’яднанню экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел:

• экскурсаводы і гіды-перакладчыкі беларускай сталіцы, буйных турысцкіх цэнтраў і рэгіёнаў Беларусі, прафесіяналы і ветэраны беларускага турызму, якія стаялі ў ХХ стагоддзі ля вытокаў экскурсійнай справы ў Беларусі;
• дырэктары і вядучыя спецыялісты турысцкіх прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на ўнутраным і ўязным турызме;
• краязнаўцы, журналісты, навукоўцы і выкладчыкі беларускіх ВНУ, дзе атрымліваюць адукацыю будучыя спецыялісты беларускага турбізнесу;
• прадстаўнікі Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызму і сумежных міністэрстваў і ведамстваў;
• замежныя госці – прадстаўнікі экскурсійнага турызму.

З дакладам «Экскурсійна-пазнавальны турызм і экскурсаводы, гіды-перакладчыкі Беларусі ва ўмовах рынку. Праблемы ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных структур па развіццю экскурсійнага бізнэса. Сацыяльны статус (грамадскае становішча) і ахова працы экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» на з’ездзе выступіць старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў М.А. Чырскі.

Сярод актуальных пытанняў, якія будуць закрануты на з’ездзе: роля і месца экскурсійна-пазнавальнага турызму ў Беларусі; нарматыўна-прававое рэгуляванне экскурсійнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь; эфектыўнасць выкарыстання турысцкіх рэсурсаў краіны; адлюстраванне ў экскурсіях падзей беларускай гісторыі; прэстыж і спецыфіка прафесіі экскурсавода і гіда-перакладчыка; праблема захавання лепшых дасягненняў беларускай экскурсійнай школы; падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і інш. Удзельнікі з’езду прымуць рашэнне па далейшаму развіццю экскурсійнага справы ў краіне.
Па завяршэнні працы дэлегаты і госці з’езда пабываюць на экскурсіі ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Праграма і рэгістрацыя на сайце tio.by.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *