Урад у 2018-м годзе чакае росту ВУП на 3,5%

На пасяджэнні Савета Міністраў, на якім падводзіліся вынікі работы эканомікі Беларусі за мінулы перыяд гэтага года, абмяркоўваліся чаканыя вынікі 2017-га і ацэнкі студзеня 2018 года. Ён адзначыў, што пакуль па двух напрамках мы крыху адстаём ад планавых паказчыкаў — гэта прыцягненне інвестыцый і рост даходаў насельніцтва. Яшчэ ёсць час кропкава дапрацаваць там, дзе неабходна.

За дзевяць месяцаў гэтага года прыцягнута $905 млн прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры заданні — $1 млрд 30 млн. Наконт росту рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва адзначана, што па выніках года чакаецца выканаць паказчык і забяспечыць рост не менш за 101,3% да 2016 года. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што шмат пытанняў застаецца ў будаўніцтве, пра якое таксама ішла размова на пасяджэнні.

Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі Беларусі, нагадаў пра задачы выйсці на паказчык росту ВУП не менш за 2% у гэтым годзе і на 3,5% — у наступным. Ён адзначыў, што задача на 2018-ы складаная, але, каб раслі даходы і пенсіі, неабходна нармальная работа эканомікі. Плённы студзень стане асновай для далейшай працы, каб потым не прыйшлося даганяць. Прамысловасць ужо выйшла з рэцэсіі, да таго ж плануецца, што пачнуць працаваць некаторыя новыя і мадэрнізаваныя прадпрыемствы.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by
http://www.zviazda.by/be/news/20171206/1512547139-urad-u-2018-m-godze-chakae-rostu-vup-na-35

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *