У Мінску пройдзе конкурс «Стартап года»
Мерапрыемства запланавана на 16 снежня. Прагназуецца, што падзея збярэ больш за 500 удзельнікаў з краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.
Новаўвядзенне гэтага года ў тым, што ўсе стартапы і інвестпраекты будуць падзеленыя па тэматычных секцыях, так званых трэках. Напрыклад, падарожжы, фінтэх ці здароўе і медыцынская тэхніка. У кожнай з іх выберуць пераможцаў, якія і выйдуць у фінал.
— Сапраўды эфектыўнымі аказваецца далёка не так шмат стартапаў, тым не менш спроба іх запуску — гэта велізарны вопыт. Большасць з тых, хто гэта паспрабаваў, але не давёў да канца з першага разу, праз некаторы час зноў імкнуцца зайсці на рынак ужо з новай ідэяй. Да таго ж часцей за ўсё гэта не патрабуе велізарных ўкладанняў. Адзін з самых паспяховых праектаў, які пачалі рэалізоўваць на нашай пляцоўцы, — сэрвіс Марs.mе, яго за вельмі буйную суму выкупіла кампанія Mаіl.Ru. Актыўна развіваецца Еіghtуdауs.mе, прызначаны для зручнай арганізацыі паездак з наведваннем некалькіх гарадоў, а таксама Trіnіtу3.mе — інавацыйная сістэма давернага кіравання, — адзначыў дырэктар цэнтра прадпрымальніцтва «Стартап-тэхналогіі» Аляксей ШАБЛОЎСКІ.
Па словах спецыяліста, у Беларусі ёсць усе шанцы стаць краінай стартапаў, на дадзены момант гэтую нішу па праве займаюць Ізраіль і ЗША: «У нас творчы і прасунуты народ, ёсць добрая база для ўкаранення ІT-тэхналогій, а таксама развіты прамысловы сектар — на іх стыку магчыма стварэнне цікавых прадуктаў».
Што датычыцца непасрэдна конкурсу, то ён пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Міністэрства эканомікі і Парка высокіх тэхналогій.
Дар’я КАСКО kаskо@zvіаzdа.bу
http://www.zviazda.by/be/news/20171208/1512755601-u-minsku-proydze-konkurs-startap-goda