Святочным мерапрыемствам пачалася акцыя «Нашы сэрцы — дзецям»

27-ю рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Нашы сэрцы — дзецям», якая праходзіць у межах агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», падтрымалі сёлета дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па фігурным катанні на каньках і валанцёрскі клуб Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў СЛОН.

Свята для дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, праходзіла на каньках. На лёд выйшаў і сам Дзед Мароз. Забаўляльная праграма прадугледжвала конкурсы і гульні, выступленні выхаванцаў школы алімпійскага рэзерву па фігурным катанні, навагодняе лядовае прадстаўленне, майстар-класы ад юных фігурыстаў і трэнераў, масавае катанне для ўсіх гасцей. Завяршылася ўсё ўручэннем навагодніх падарункаў.

22 снежня дзіцячы фонд плануе падарыць навагодняе свята пацыентам дзіцячага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя, 26 снежня — дзіцячага апёкавага аддзялення Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, 27 снежня — дзіцячага траўматалагічнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы, 28 снежня — Рэспубліканскага дзіцячага кардыялагічнага цэнтра. Акцыя «Нашы сэрцы — дзецям» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах.

Святлана БАРЫСЕНКА
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
http://zviazda.by/be/news/20171215/1513339947-svyatochnym-merapryemstvam-pachalasya-akcyya-nashy-sercy-dzecyam

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *