Дзяржсакрэты дзвюх краін

У Мінску падпісана Пагадненне паміж Беларуссю і Грузіяй аб абмене сакрэтнай інфармацыяй і яе ўзаемнай абароне.

Дакумент падпісалі старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Валерый Вакульчык і начальнік Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі генерал-маёр Вахтанг Гамелауры. Заключэнне Пагаднення стварае прававую аснову для перадачы і ўзаемнай абароны дзяржаўных сакрэтаў краін падчас двухбаковага супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і арганізацый, паведамляюць у КДБ.

Святлана БАРЫСЕНКА protas@zviazda.by
http://zviazda.by/be/news/20171218/1513614965-dzyarzhsakrety-dzvyuh-krain

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *