19 студзеня 2018 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэзентацыя выдадзеных збораў твораў класікаў беларускай літаратуры І. Навуменкі, У. Караткевіча, Я. Брыля (выдавецтва «Мастацкая літаратура») «Шматтомная скарбніца беларускай літаратуры».

19 студзеня 2018 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэзентацыя выдадзеных збораў твораў класікаў беларускай літаратуры І. Навуменкі, У. Караткевіча, Я. Брыля (выдавецтва «Мастацкая літаратура») «Шматтомная скарбніца беларускай літаратуры».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны:

• А.М. Бадак – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
• С.С. Лаўшук – доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
• В.І. Навуменка – дачка Івана Навуменкі;
• А.Л. Верабей – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
• А.А. Васілевіч – кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
• Т.М. Хмель – начальнік Інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар прэс-мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

10-цітомны Збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі прадставяць галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук і дачка пісьменніка Валерыя Навуменка.

25 тамоў твораў Уладзіміра Караткевіча прэзентуе кандыдат філілагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Верабей (ужо выйшла 16 тамоў).

Загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Васілевіч прадставіць 10-цітомнае выданне Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (першыя два тамы выходзяць у 2018 годзе).

Запрашаем прыняць удзел!

Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *