Радзькоў: Дзейнасць «Белай Русі» можа паслужыць умацаванню дыпламатыі

Міжнародная дзейнасць рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» можа паслужыць умацаванню публічнай дыпламатыі і фарміраванню спрыяльнай грамадскай думкі пра Беларусь за мяжой. Пра гэта заявіў сёння старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў на III з’ездзе грамадскага аб’яднання.

«Нам бачыцца, што міжнародная дзейнасць «Белай Русі» можа паслужыць умацаванню публічнай дыпламатыі, фарміраванню спрыяльнай для нашай краіны грамадскай думкі за мяжой, у тым ліку на пляцоўках ААН, ПАСЕ, АБСЕ», — сказаў Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў старшыні аб’яднання, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года міжнародныя арганізацыі цесна супрацоўнічалі з «Белай Руссю», вырашаючы з яе дапамогай свае пытанні. «Тое, што іх цікавіла, усё было праз нас. Дарэчы, праверылі ўсю нашу сістэму, усе нашы грамадскія прыёмныя, наш штаб і з намі напрамую працавалі. Нават перапіску з Прэзідэнтам праз нас вялі», — заўважыў ён.

«Развіваючы сваю дзейнасць у гэтых напрамках, «Белая Русь» зможа набыць адпаведны палітычны вопыт, пры якім пасля стануць магчымыя і больш складаныя пераўтварэнні палітычнай сістэмы», — дадаў Аляксандр Радзькоў.

БЕЛТА
http://www.zviazda.by/be/news/20180119/1516351780-radzkou-dzeynasc-belay-rusi-mozha-pasluzhyc-umacavannyu-dyplamatyi

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *