Запрашаем да ўдзелу ў літаратурным конкурсе

Мінскі кніжны фестываль “Горад і Кнігі” сумесна з часопісам “Маладосць” арганізавалі новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў – конкурс кароткага апавядання “10+10: Мінск”. Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа даслаць на электронны адрас konkurs10plus10@gmail.com сваё кароткае (да 12.000 знакаў) апавяданне на беларускай мове. Галоўная ўмова – каб у творы абавязкова прысутнічаў Мінск у любых праявах.

Прыём заявак распачаўся 1 студзеня 2018 года і працягнецца да канца сакавіка. Лепшыя з дасланых работ будуць апублікаваны ў часопісе “Маладосць”. Дзясятка лаўрэатаў атрымае магчымасць надрукавацца ў спецыяльным тэматычным зборніку, куды ўвойдуць таксама і апавяданні сучасных літаратурных мэтраў.

Імёны пераможцаў будуць агучаны ў маі, падчас мерапрыемстваў фестывалю. Сам конкурс будзе актыўна асвятляцца на старонцы часопіса “Маладосць” у сацсетках.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *