25 студзеня 2018 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Уклад выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» ў святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання».

25 студзеня 2018 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца
прэс-канферэнцыя на тэму:
«Уклад выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» ў святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны:

• Быкава Людміла Канстанцінаўна – кансультант упраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
• Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар РУП «Выдавецтва
«Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»;
• Языковіч Ларыса Уладзіміраўна – галоўны рэдактар РУП «Выдавецтва
«Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»;
• Касцюк Міхаіл Паўлавіч – акадэмік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.

У 2016-2017 гадах у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» быў падрыхтаваны шэраг кніг, прысвечаных 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
У ходзе мерапрыемства будуць абмеркаваны вынікі святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама ўклад выдавецтва ў развіццё беларускай кнігі. Выдавецтва прэзентуе свае планы на бліжэйшую перспектыву.

Запрашаем прыняць удзел!
Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *