1 лютага 2018 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-прэзентацыя рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям».
1 лютага 2018 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-прэзентацыя рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям».
Удзел у мерапрыемстве прымуць:
• Быкава Людміла Канстанцінаўна – кансультант упраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
• Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар РУП «Выдавецтва
«Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»;
• Бадак Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
• Ваніна Вольга Уладзіміраўна – дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа»;
• Калістратава Вікторыя Віктараўна – дырэктар выдавецтва «Народная асвета»;
• Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка»;
• Радзікевіч Анастасія Віктараўна – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка»;
• Садоўская Анжэла Аляксандраўна – вядучы спецыяліст выдавецтва «Беларусь»;
• Стэльмах Алена Анатольеўна – першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;
• Сухарукаў Павел Якаўлевіч – дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда»;
• Супрановіч Мікалай Аляксандравіч – дырэктар выдавецтва «Адукацыя i выхаванне».
Галоўная мэта акцыі – прывіццё дзецям цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, знаёмства дзяцей з сучаснай літаратурай, прыцягненне ўвагі грамадства да лепшых узораў літаратурных твораў і пісьменнікаў. У рамках акцыі плануецца правядзенне прэзентацый кніг і сустрэч з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, аўтограф-сесій, конкурсаў, віктарын і г.д.
Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.