“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітаў у Маладзечна

У рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №7” горада Маладзечна адбылася сустрэча дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака і галоўнага рэдактара выдавецтва Віктара Шніпа з навучэнцамі гімназіі.

Падчас сустрэчы пісьменнікі прэзентавалі кнігі беларускіх аўтараў, якія выйшлі ў выдавецтве, прачыталі свае творы, адказалі на шматлікія пытанні. З цікавасцю дзеці слухалі пра працу выдавецтва і кнігі, якія плануюцца да выхаду.

Навучэнцы гімназіі з радасцю пагадзіліся паўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў і малюнкаў па любімых творах беларускіх пісьменнікаў, які праводзіць выдавецтва.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *