Пабачыў свет спецыяльны выпуск газеты “Літаратура і мастацтва”, прысвечаны Таджыкістану

Напярэдадні Дзён Беларусі ў Таджыкістане пабачыў свет спецыяльны выпуск газеты “Літаратура і мастацтва”, прысвечаны Таджыкістану, таджыкскай літаратуры.

На некалькіх старонках газеты творчай інтэлігенцыі знайшлося месца і гутаркам з беларускім амбасадарам у Душанбэ Алегам Івановым і паслом Таджыкістана ў Беларусі спадаром Махмадшарыфам Хакдодам, і іншым досыць цікавым публікацыям, якія распавядаюць пра гісторыю і сучасны стан беларуска-таджыкскіх адносін у галіне літаратуры і культуры. Жанна Капуста ў артыкуле “Госць – чалавек невыпадковы: з гісторыі літаратурных сувязяў”расказвае пра станаўленне літаратурных сувязяў паміж Беларуссю і Таджыкістанам у 1960-ыя гады, згадвае шмат цікавых прыкладаў супрацоўніцтва.

Адметнай публікацыяй уяўляецца старонка перакладаў таджыкскай паэзіі. З вершамі ў “ЛіМе”” выступаюць Нізом Касім, Гулрухсор Сафі, Аскар Хакім, Ато Мірхаджа. Перакладчыкі іх твораў на беларускую мову – Павел Астравух, Іна Фралова, Мікола Шабовіч, Людміла Хейдарава, Марыя Кобец, Генадзь Аўласенка, Яна Будовіч.

Можна смела канстатаваць, што і гэты спецыяльны выпуск “ЛіМа”, прысвечаны таджыкскай літаратуры, стане асобнай старонкай у добрых сяброўскіх сувязях паміж пісьменнікамі Беларусі і Таджыкістана.

(http://sozvuchie.by)

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *