Прэзентацыя кніг у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”

У рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” выдавецтва “Народная асвета”правяло прэзентацыю кніг Михаіла Пазнякова на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.

Дзеці з цікавасцю слухалі расказ аўтара пра кнігі, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытанага, цікавіліся як стаць пісьменнікам.

Падчас мерапрыемства прагучалі песні на словы Міхаіла Пазнякова ў выкананні вядомага беларускага спевака і кампазітара Сяргея Кравеца.

У ходзе мерапрыемства таксама адбылася сустрэча намесніка дырэктара па маркетынгу і вытворчасці выдавецтва “Народная асвета” Юліі Дашкевич з дырэктарам Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” Надзеяй Ануфрыевай, па выніках якой дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.
http://www.mininform.gov.by/ru/news-ru/view/prezentatsyja-knig-u-natsyjanalnym-dzitsjachym-adukatsyjna-azdaraulenchym-tsentry-zubranja-1771/

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *