“Александрыя збірае сяброў” і запрашае аматараў кнігі

Шырокі асартымент друкаваных выданняў на свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) будзе прадстаўлены на экспазіцыі “Кніжны падворак”, арганізаванай ААТ “Магілёўсаюздрук”.

Насычаную праграму прадставяць выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Году малой радзімы прысвечаны прэзентацыі калектыўных зборнікаў беларускіх паэтаў “Аб роднай прыродзе” і “Зямля бацькоў святая…”, кніг “Роднае і святое” і “Культура родавай памяці”.

Знаёмства з творчасцю маладых аўтараў адбудзецца падчас прэзентацыі кніг серыі “Час “ХХІ” і альманаха “Першацвет”.

Натхняльную гісторую “Мая Беларусь” прэзентуе галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі Уладзімір Ліпскі.

Юныя удзельнікі свята будуць мець магчымасць сустрэцца з аўтарамі Янай Явіч і Дзмітрыем Юртаевым, лепш пазнаёміцца з часопісамі “Вясёлка” і “Буся”, даведацца пра новы праект – Рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.

http://mininform.gov.by/ru/news-ru/view/aleksandryja-zbirae-sjabrou-i-zaprashae-amatarau-knigi-1824/

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *