Памятны знак «Янава слова» ўпрыгожыў сталіцу XXV Дня беларускага пісьменства

2 верасня ў Iванава адбылося адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства. У мерапрыемстве прянылi ўдзел Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік Міністра культуры Ірына Дрыга,прадстаўнікі Бресцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў.

Скульптурная кампазіцыя размешчана на пешаходнай вуліцы 17-га верасня ў цэнтры Іванава. Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечных гадзін, галоўны элемент якіх — замацаванае ў мармуровай чашы пяро. Да яе прымацаваныя камяні, на якіх выгравіравана назва старажытнага горада, які прыняў XXV Дзень беларускага пісьменства.

памятны знак

Памятны знак сімвалізуе сабой сілу роднай мовы, які аб’ядноўвае беларусаў. «Традыцыі пісьменства ў нашай краіне маюць глыбокія карані. Мы заўсёды жылі ў міралюбнасці і згодзе з рознымі народамі. Хацелася б, каб слова, сама пісьменнасць і далей спрыялі гэтым памкненьням», — падкрэсліў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

У сваю чаргу першы намеснік Міністра культуры Ірына Дрыга сказала, што на працягу чвэрці стагоддзя свята пісьменства спрыяе захаванню і развіццю лепшых традыцый нацыянальнай духоўнасці, беларускай мовы, літаратуры, культуры.

іванава — дзень пісменства

«Мы ганарымся, што гэтае свята прымае Іванаўская зямля, якая багатая творчымі асобамі і славіцца саёй літаратурнай спадчынай. Каб у жыхарэй Іванава застаўся напамін аб юбілейнай даце, рашэннем экспертнай камісіі зацверджаны памятны знак «Янава словы». Спадзяюся, што скульптура будзе несці не толькі дэкаратыўную, але і адукацыйную функцыю (на знаку можна прачытаць назвы ўсіх гарадоў-сталіц дзён пісьменства), стане турыстычным аб’ектам», — адзначыў старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бисун.

Пасля заканчэння цырымоніі па вуліцам Іванава прайшло урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

урачыстае шэства — Іванава

урачыстае шэства — Іванава

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *