“Практычна ўсе краіны-ўдзельніцы круглага стала цікавяцца выдавецкай сістэмай Беларусі”

“Практычна ўсе краіны-ўдзельніцы круглага стала цікавяцца выдавецкай сістэмай Беларусі” – такое меркаванне выказаў Талантбек Джумабаеў, кыргызскі журналіст і публіцыст. “Тут вам можна толькі пазайздросціць” – адзначыў ён.

Талантбек Джумабаеў

І сапраўды, на пастсавецкай прасторы выдавецкая справа ў Беларусі займае пазіцыю лідэра. Гэта адзначаюць як прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў, так і госці з замежжа. Літаратары найперш адзначылі наяўнасць вялікай пляцоўкі для публікацый у выглядзе літаратурна-мастацкіх часопісаў. Па словах таго ж Талантбека Джумбаева, рэдка ў якой краіне існуе такая колькасць літаратурных перыядычных выданняў.
Алесь Бадак адзначыў, што круглы стол літаратараў выйшай далека за межы літаратуры. Гэта не проста аднаразовае мерапрыемства, але прадуктыўная размова, якая мае пэўныя творчыя і практычныя наступствы.
Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” запомніла найперш эмацыйны фон мерапрыемства. Яна адзначыла, што зносіны, сяброўства і справавыя кантакты ладзяца, у першую чаргу, не падчас фармальнай размовы, а, напрыклад, падчас сумеснай паездкі з замежнікамі на аўтобусе па беларускай правінцыі, у кулуарах і па-за аб’ектывам журналісцкай камеры.
Усе ўдзельнікі адзначылі, што круглы стол “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго” прайшоў прадуктыўна. Варта адзаначыць, што ўпершыню за час існавання круглага стала літаратараў у гэтым годзе вялася прамая трансляцыя ў Twitter, Facebook i Youtube.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *