07.09|12.00 Вынікі штогадовага Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія»

7 верасня 2018 г. у 12.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя «Вынікі штогадовага Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».
Удзел прымаюць:
• Паўлава Алена Савельеўна – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (старшыня экспертнай каміссіі, член журы);
• Саверчанка Іван Васільевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прафесар, доктар філалагічных навук, дырэктар філіяла «Інстытут літаразнаўства імя Янкі Купалы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (сустаршыня журы);
• Бадак Алесь Мікалаевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, дырэктар ВРУП “Мастацкая літаратура”, член журы;
• Марчук Георгій Васільевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2017” у намінацыі “Лепшы твор драматургіі”;
• Нікольская Вольга Уладзіміраўна – пісьменніца, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2017” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”;
• Алейчанка Юлія Аляксандраўна – пісьменніца, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2017” у намінацыі “Лепшы дэбют”.

Запрашаем прыняць удзел!
Акрэдытацыя па тэл.: 287 18 46, 287 18 34, 8 (029) 725 95 29

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *