Выдавецтва “Вышэйшая школа” адзначае 55-годдзе з дня заснавання

21 верасня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Вышэйшая школа» адзначае 55-годдзе з дня заснавання.

Выдавецтва «Вышэйшая школа» – адно з найбуйнейшых у Беларусі. Больш за 50 гадоў на кніжным рынку Беларусі і дзяржаў-удзельніц СНД. Заснавальнік прадпрыемства – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна выдавецтва «Вышэйшая школа» перамагае ў розных намінацыях у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Так, напрыклад, у 2009 годзе ў Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі-2009» у намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне года» перамог падручнік «Китайский язык. 3 класс» у 2-х частках, а ў намінацыі «Лепшае навукова-папулярнае выданне» Дыплома 1 ступені ўдастоена кніга «Минск и окрестности».

Выдавецтва не толькі выпускае самаакупныя выданні, але і выконвае дзяржаўны заказ, які фарміруецца Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам інфармацыі, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання.

За плённую працу ў галіне кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 55-годдзем з дня заснавання калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Вышэйшая школа” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктар прадпрыемства — Аляксандр Нячай — узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Мининформ

0

One thought on “Выдавецтва “Вышэйшая школа” адзначае 55-годдзе з дня заснавання

  • 23.09.2018 в 14:51
    Permalink

    Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае 55-годдзе існавання. З гэтай нагоды ў Гайнаўцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя з удзелам даследчыкаў з Польшчы, Беларусі і Нямеччыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *