Віктарыну “Ці ведаеце вы гісторыю малой радзімы?” праводзіць Смаргонская раёнка “Светлы шлях”


Можна шмат гаварыць пра любоў да малой радзімы, але праявіць любоў можна рознымі спосабамі. Найпрасцейшы – цікавіцца і ведаць гісторыю свайго краю, каб расказаць нашчадкам аб слынных падзеях, выдатных асобах, цікавых гісторыка-культурных помніках.
Пытанні да віктарыны па гісторыі Смаргоншчыны, якую праводзіць газета “Светлы шлях”, падрыхтавалі краязнаўцы Аляксандр Камінскі, Таццяна Кляшчонак, Уладзімір Прыхач.
Адказы на большую частку віктарыны можна знайсці ў краязнаўчых матэрыялах, якія друкаваліся на старонках “Светлага шляху” у розныя гады.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і паўгадавую падпіску на Смаргонскую раённую газету.

(Крыніца — http://www.shliah.by/news/kultura/gistoryya/news13661.html)

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *