«7 лістапада» — новая старонка праекта «Партызанскі летапіс»

Восенню 1942 года Чырвоная Армія вяла жорсткія баі на подступах да Сталінграда. Вайна правярала на трываласць савецкі лад. У такіх суровых умовах краіна Саветаў адзначала чвэрць стагоддзя яго ўстанаўлення. Дзень 7 лістапада стаў галоўнай тэмай для рукапісных партызанскіх часопісаў і яшчэ адной падставай аб’яднацца для процістаяння ворагу.

«7 лістапада» — новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ «Партызанскі летапіс».

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фотаздымкамі агенцтва.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *