Стартуе новы сезон літаратурнага конкурса «БрамаМар»

Стартуе новы сезон Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар».
Заснавальнікі Конкурсу: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытут журналістыкі БДУ (кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі), Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыі часопісаў «Маладосць» і «Бярозка», Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура».
Партнёры Конкурсу: Нацыянальны інстытут адукацыі, выдавецтвы «Беларусь», «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Чатыры чвэрці», «Народная асвета».
Інфармацыйную падтрымку Конкурсу на працягу ўсіх этапаў аказваюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (газеты «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопіс «Маладосць») і сайт Інстытута журналістыкі БДУ (інтэрнет-старонка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі).
Конкурс праводзіцца ў 6 намінацыях:
Проза — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў;
Паэзія — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 3,5 тыс. сімвалаў;
Твор для дзяцей -адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў;
Крытыка — адзін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў;
Пераклад — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў;
Драматургія — адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў.
Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты: bramamar2017@gmail.com з 1 снежня да 28 лютага.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *