Выйшла ў свет чарговая кніга серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”

“Янка Маўр. Наш вечны рабінзон: штрыхі да партрэта” – новае літаратурна-мастацкае выданне серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, што выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

У кнізе сабраны ўспаміны блізкіх і родных, калег па пяры вядомага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра. Гэтыя залацінкі памяці дапамагаюць больш глыбока раскрыць творчую асобу аўтара, шматграннасць яго таленту.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *