Новы праект часопіса і кнігарні: “Маладосць” & “Маладосць”

Часопіс “Маладосць” і яго кнігагандлёвы цёзка, які належыць “Белкнізе”, пачалі рэалізацыю новага праекта.
Імпрэзы з інтэлектуальнымі размовамі сярод кніг, выступленнямі пісьменнікаў і супольнымі чытаннямі будуць праходзіць на пастаяннай аснове ў 2-ю і 4-ю сераду кожнага месяца.
Першая літаратурная серада атрымала простую і ёмістую назву – “Знаёмства”. У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ “Белкніга” Андрэй Радыгін і галоўны рэдактар “Маладосці” Святлана Воцінава, якія выказалі надзею, што супрацоўніцтва літаратурна-кніжных калег выйдзе на новы ўзровень.
Больш падрабязна пра багатую гісторыю ўзаемадносін абедзвюх “Маладосцей” распявялі ветэран кнігагандлю Святлана Гурына і адзін з былых рэдактараў часопіса Алесь Камароўскі. Іх ўспаміны перанеслі прысутных у часы, калі ў гэтым самым памяшканні выступалі Быкаў і Караткевіч.
Наступная сустрэча ў межах праекта “Маладосць” & “Маладосць” адбудзецца праз два тыдні ў тым жа месцы (вул. Багданавіча, 68) і ў той жа час (16-00). Гэты вечар будзе прысвечаны Чынгізу Айтматаву.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *