Чарговая кніга выйшла ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выйшла кніга вершаў кітайскага паэта Ван Цзянчжаа “Метафара белага снегу”. Гэта чарговае выданне серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, заснаванай ў 2014 годзе.
Ван Цзянчжаа – самы блізкі да нас сучаснік у кітайскай паэзіі, якая ўпэўнена крочыць у Беларусь. У яго вершах шмат снегу, лёгкага, іскрыстага. Гэты “гук снегу” становіцца ў Ван Цзянчжаа такім жа мастацкім сімвалам, вобразам, як Сонца ў Ай Ціна.
Над пераўвасабленнем вершаў Ван Цзянчжаа на беларускую мову поруч з Міколам Мятліцкім працавалі Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *