Віншаванне калектыву Беларускага тэлеграфнага агенцтва са 100-годдзем з дня заснавання

Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас са 100-гадовым юбілеем.
Заснаванае ў снежні 1918 года як аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва, БЕЛТА прайшло вялікі і складаны гістарычны шлях, стала сапраўдным летапісцам гісторыі краіны, сведкам і непасрэдным удзельнікам важнейшых падзей, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.
Сёння БЕЛТА – гэта шматпрофільная структура, якая не толькі забяспечвае краіну, СМІ разнастайнай аператыўнай інфармацыяй, але і выдае ўласныя газеты, часопісы, кнігі, садзейнічае ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання.
Дзякуючы прафесійнай працы калектыву, БЕЛТА ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё дзяржавы, актыўна садзейнічае прымнажэнню духоўнай спадчыны Бацькаўшчыны, распаўсюджвае на розных мовах у блізкім і далёкім замежжы праўдзівую інфармацыю аб міралюбівай палітыцы Беларусі і яе працавітых людзях.
Упэўнены, што творчы патэнцыял, адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей будуць спрыяць захаванню высокага аўтарытэту агенцтва, дазволяць не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам.
Жадаю вам моцнага здароўя , творчага натхнення і плённай працы на карысць нашай беларускай дзяржавы.
Аляксандр Карлюкевіч
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *