100-гадовы юбілей адзначае газета “Маяк Прыдняпроўя”

25 снежня Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання.
Заснаванае ў снежні 1918 года, выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.
Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей, павышэнні іх дабрабыту, прымнажэнні духоўнай спадчыны Быхаўшчыны.
З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
“Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей будуць тым падмуркам, які паспрыяе захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі, дазволіць не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам”, — гаворыцца ў віншаванні.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *