“Бярозка”, “Маладосць” і “Вожык” завіталі ў Слонім

У сярэднюю школу № 2 Слоніма завіталі прадстаўнікі беларускіх часопісаў для дзяцей і падлеткаў “Бярозка”, літаратурна-мастацкага “Маладосць” і сатырычнага “Вожык”. Для вучняў былі арганізаваны чатыры незабыўныя сустрэчы.
Галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” Кацярына Захарэвіч наведала ўрокі беларускай літаратуры ў 5-х класах. Яна расказала дзецям пра значэнне беларускай мовы на сучасным этапе, правяла гульню “Паэт мінулага з сучасным гаджэтам». Для вучняў 6-7-ых класаў чытала свае вершы загадчык аддзела паэзіі Аксана Юрчанка.
Са старшакласнікамі сустрэўся намеснік галоўкага рэдактара “Вожыка” Аляксандр Каршакевіч, які не толькі спыніўся на новых праектах выдання, але і за лічаныя хвіліны намаляваў некалькі партрэтаў-шаржаў падлеткаў.
Кульмінацыей сустрэчы стала прэзентацыя часопіса “Маладосць”. У апошнім нумары выдання расказваецца пра профільны турысцка-краязнаўчы лагер “Юны археолаг”. Гэта было цікава для вучняў. Намеснік галоўнага рэдактара Дзмітрый Шулюк пазнаёміў таксама слухачоў са сваімі вершамі і ўрыўкамі з апавяданняў.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *