Выстава «БЕЛАРУСЫ АРТ ПАЗІТЫЎ»


У холе Прэс-цэнтра Дома прэсы працуе выстава карыкатур «БЕЛАРУСЫ АРТ ПАЗІТЫЎ», аўтарам якой з’яўляецца аглядальнік Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня», мастак Алег Карповіч. Яго работы прысвечаны калядным святам.

Прадстаўнікі СМІ маюць магчымасць пазнаёміцца з творчымі малюнкамі мастака. Таксама на выставе можна значна надаць сабе добры настрой — сяброўскiя шаржы на вядомых лiтаратараў i карыкатуры прымушаюць усмiхацца, бо ўсе малюнкi – даволі пазiтыўныя.

Зразумела, што мастак i ставiў перад сабой менавiта такую задачу — стварыць яскравыя i запамiнальныя вобразы, каб прымусіць сярод шэрых будняў бачыць сонечныя промні.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *