90-гадовы юбілей адзначае газета “Узвышша”.

Адно са старэйшых у Беларусі друкаваных выданняў – Дзяржынская раённая газета “Узвышша” – 15 студзеня 2019 года адзначае юбілейную дату з дня заснавання. Менавіта ў гэты дзень 90 гадоў таму выйшаў яе першы нумар. За гэты час газета неаднаразова мяняла сваю назву, тым самым засведчываючы, што яна не стаяла ў баку ад тых падзей, якія складалі сутнасць яе зместу.
Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей. Журналісты паспяхова выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі пры падрыхтоўцы матэрыялаў, імкнуцца рабіць выданне змястоўным і цікавым.

З нагоды 90-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

«Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя і надалей будуць спрыяць захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі», — гаворыцца ў віншаванні.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *