Стваральнікі праекта «Жывая класіка» зладзілі сустрэчу з гледачамі «Беларусь 3».

Стваральнікі фальклорнага праекта «Жывая класіка», якія ўжо не адзін месяц калясяць з экспедыцыямі па роднай краіне, каб потым паказаць унікальныя нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў тэлевізійным эфіры на «Беларусь 3», зладзілі сустрэчу з гледачамі.

Вядучая Кацярына Ваданосава, прадзюсар і рэжысёр, іншыя ўдзельнікі здымачнай групы не толькі адказалі на пытанні гасцей імпрэзы, падзяліліся вопытам работы з носьбітамі аўтэнтычных беларускіх традыцый і рамёстваў, але таксама і расказалі багата гісторый пра тое, што звычайна застаецца па-за кадрам праграмы.

Падчас сустрэчы была таксама прадстаўлена адмысловая выстаўка, падрыхтаваная… гукарэжысёрам праграмы. Ілья Хмяльніцкі падчас шматлікіх творчых камандзіровак часта здымаў на мабільную камеру элементы дэкору і побыт вяскоўцаў. Калекцыя атрымалася настолькі цікавая і нетрывіяльная, што ўжо скарыстоўваецца як дадатковае аздабленне ў тэлепраекце «Жывая класіка», а з 10 студзеня да 10 лютага падборка найлепшых кадраў будзе адкрытая для ўсіх ахвотных у сталічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *