ХХVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — у міжнародным радыёэфіры.

Міжнароднае радыё “Беларусь” для інфармацыйнай падтрымкі ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падрыхтуе цыкл перадач на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія прагучаць у эфіры і будуць размешчаны на сайце радыё “Беларусь”.

Пра адметнасці сёлетняй выставы журналісту Навуму Гальпяровічу расказаў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Таксама госцем студыі стаў перакладчык з Бангладэш Музахідул Іслам, які распавёў пра аднаго з найбольш вядомых паэтаў сваёй краіны, чые вершы нядаўна вышлі ў перакладзе на беларускую.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *