Як ажываюць вобразы.

Чарговая імпрэза ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» (праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ “Белкніга”) была прысвечана конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя».

Цырымонія ўзнагароджвання лепшых канкурсантаў адбудзецца на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

Удзельнікі сустрэчы імкнуліся адказаць на пытанне “як ажываюць вобразы?” і падзяліліся асабістым вопытам “рэаніміравання” славутых імёнаў нашага літаратурнага мінулага.

Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ігар Запрудскі, аўтар ідэі конкурсу. Ігар Мікалаевіч распавёў пра акалічнасці з’яўлення “Слаўнай кампаніі” і тую лакуну, якую, на вялікі жаль, уяўляе з сябе біяграфічны жанр у сучаснай беларускай літаратуры. Менавіта гэтыя пусткі і ўзяліся запаўняць удзельнікі “РэANIMAцыі”.

Завяршылася ж імпрэза традыцыйным ужо для праекта выступленнем музыкантаў. На гэты раз гасцей сустрэчы парадаваў гурт “Балцкі субстрат”.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *