100-гадоў з дня выхаду ў свет газеты “Ударны фронт”.

1 лютага Шклоўскайя раённая газета «Ударны фронт» адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання.

Заснаванае ў лютым 1919 года як «Известия Комитета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов местечка Шклова и волости», выданне разам з краінай прайшло складаны гістарычны шлях, стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна.

Газета з’яўляецца адным з вядучых і аўтарытэтных рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці. Журналісты рэдакцыі ў сваёй працы паспяхова выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, на высокім прафесійным узроўні асвятляюць грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё Шклоўскага краю, разам з органамі мясцовай улады ўдзельнічаюць у вырашэнні надзённых праблем грамадзян.
За выдатныя творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і рэспубліканскіх конкурсах друкаваных СМІ.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *