СОЗВУЧИЕ Литература и публицистика стран Содружества: V Міжнародны сімпозіўм літаратараў “Пісьменнік і час”. Фота.

Адкрыўся V Міжнародны сімпозіўм літаратараў “Пісьменнік і час” у межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Чарговы раз Мінск прымае пісменнікаў, рэдактараў літаратурных выданняў, перакладчыкаў з Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана, Вялікібрытаніі, Францыі, Германіі, ЗША, Венгрыі, Кыргызстана.

Першым на сімпозіўме меў слова міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, які выступаў і мадэратарам пасяджэння. Ён выказаў думку аб тым, што такое мерапрыемства стала пляцоўкай для ўмацавання міралюбівых і добрасуседскіх адносінаў.

Вітальнае слова ўдзельнікам мерапрыемства сказалі старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак.

Удзельнікі сімпозіўма прадставілі ў прамовах актуальныя праблемы прыгожага пісьменства сваіх краін, пытанні развіцця стасункаў паміж літаратурамі ў свеце.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *