У Нацыяльнай бібліятэцы прадставілі «Анталогію азербайджанскай літаратуры» (відэа).

Кнігу перакладаў «Анталогія азербайджанскай літаратуры. Паэзія» прадставілі ў рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Ганаровая імпрэза адбылася 7 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі аўтары-перакладчыкі новай кнігі, аматары літаратуры, а таксама прадстаўнікі Выдавецкага дома “Звязда” і Цэнтра пераклада пры Кабінеце Міністраў Азербайджанскай Рэспублікі. Новая кніга змяшчае пераклады твораў на беларускую мову каля сарака сучасных азербайджанскіх літаратараў розных пакаленняў: Алі Керыма, Тофіка Байрама, Фікрэта Гаджа, Лэйлы Аліевай і іншых.

Асобна сваімі ўражаннямі ад працы над выданнем падзялілася паэт і перакладчык Таццяна Сівец:

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *