Конкурс юных журналістаў.

Рэдакцыя Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» і раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі праводзяць конкурс краязнаўчых газет, прысвечаны 75-годдю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У вучнёўскіх газетах будуць адлюстраваны гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: вызваленне Рагачова і вёсак раёна, лёс ураджэнцаў Рагачоўшчыны, удзельнікаў ВАВ, іншыя краязнаўчыя тэмы.

Журы ацэніць змест газеты, яе афармленне, арыгінальнасць падачы матэрыялаў, іх навізну, журналісцкія навыкі аўтараў.

Лепшыя артыкулы надрукуюць у раённай газеце “Свабоднае слова”, яны таксама з’явяцца ў экспазіцыях музея “Лёс салдата”.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *