Кнігу «У засені замкаў і палацаў» прэзентуюць ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

26 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Б.А.Лазукі «У засені замкаў і палацаў. Матэрыяльная культура сацыяльнай эліты Беларусі XII – пачатку XX стагоддзя».

Выданне ўбачыла свет у 2018 годзе ў выдавецтве “Беларусь” і расказвае пра традыцыі побыту беларускай арыстакратыі, заканамернасці развіцця айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўзаемасувязі з агульнаеўрапейскімі гісторыка-культурнымі працэсамі і ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Залатыя скрыжалі” па выніках Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі“.

Падчас прэзентацыі адбудзецца адкрыццё выставы «Мастацтва раскошы: ювелірныя вырабы з калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Імпрэза распачнецца ў 18.10 выступленнем фолк-гурта Hard Wood Soleil.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Беларусь», Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *