Сімвал II Еўрапейскіх гульняў з’явіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

29 сакавіка 2019 года а 12 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі навучэнцы школ Мінска пазнаёмяцца з сімвалам II Еўрапейскіх гульняў – лісянём Лесікам.

Лісянё Лесік будзе размешчаны ва ўстановах, рэкамендаваных для наведвання турыстам, што прыедуць у нашу краіну падчас спартыўных спаборніцтваў.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскі пазнаёміць маленькіх гасцей з Лесікам, раскажа пра распрацоўку выставачнага праекта “Беларусь спартыўная” і зробіць першыя здымкі з прысутнымі ў фотазоне, галоўным аб’ектам якой стане лісянё.

Фотазона з Лесікам будзе ўпрыгожваць бібліятэку да канца 2019 года. Тут жа з красавіка будзе дзейнічаць і выстава, прысвечаная спорту: атрыбутыка, форма, сімволіка, тэматычныя выданні – а на вонкавым электронным светлавым табло з’явяцца выявы некаторых відаў спорту, прадстаўнікі якіх будуць змагацца за перамогу 21-30 чэрвеня ў Мінску.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *