Нацыянальная літаратурная прэмія — 2019. Кнігі ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі”.

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” паступілі кнігі Міхася Карпечанкі “Імёны ў кантэксце эпох” і Віктара Хурсіка “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл”.

У кнізе Міхася Карпечанкі чытач пазнаёміцца з жыццяпісамі выдатнейшых асобаў. Якія нарадзіліся на бялыніцкай зямлі. Іхнія асабістыя дасягненні, вялікі ўласны ўклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі, грамадства не абмяжоўваецца выключна межамі роднай Беларусі, былога СССР, але ацэньваецца і планетарным маштабам.

Кніга Віктара Хурсіка “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл” ўвабрала ў сябе найбольш поўныя звесткі пра радавод вялікай грамадскай дзяячкі і мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Магдалены Іванаўны Радзівіл. Генеалогія рода Завішаў, да якога належала Магдалена Радзівіл, – гэта лепшае сведчанне старажытнасці беларускай нацыянальнасці – этнасу, што спрадвечна жыў на акрэсленай тэрыторыі, меў сваю мову, культуру, а на пэўным этапе развіцця і дзяржаўнасць.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *