Міні-выстава, прысвечаная Сабору Парыжскай Божай Маці.

15 красавіка, адбылася сапраўдная культурная катастрофа – пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі. Гэты гатычны храм з’яўляецца не толькі сімвалам французскай сталіцы, але таксама скарбам сусветнай культуры.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы, якія даюць уяўленне пра выгляд сабора ў XVIII – XIX стагоддзях.

16 красавіка, ў Музеі кнігі адкрылася міні-выстава ў знак салідарнасці і спачування, прысвечаная Сабору Парыжскай Божай Маці.

На ёй можна будзе пабачыць выданні 1830-ых гг. славутага раману В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер’ёна 1850-ых гг., выявы інтэр’ераў сабора з каранацыйнага альбому Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на мапе Парыжу 1734 г. і інш.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі. Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2019 г.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *