“Vale!” – што ў перакладзе на беларускую мову значыць “Бывайце!”

Так развітвалася легендарная беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл. Так называецца нечаканая і багатая на факты кніга пра яе слаўны лёс. Сучасны беларускі гістарычны пісьменнік Віктар Хурсік зрабіў выразную спробу праліць святло на лёс чалавека, на лёс жанчыны з роду Завішаў, якая была мецэнтакай, грамадскім дзеячам на рубяжы XIX – XX стагоддзяў, якая спрыяла выхаду ў свет беларускіх кніг. І сярод іх – зборнік неўміручай паэзіі нашага класіка Максіма Багдановіча “Вянок”. А яшчэ ж быў удзел у стварэнні беларускіх школак, беларускага перыядычнага друку. Яшчэ яна дапамагала развіццю беларускамоўнага касцёла. Варта заўважыць, што для стварэння паўнавартаснага партрэта Магдалены Радзівіл пісьменнік выкарыстоўвае болей як 300 гістарычных дакументаў, знойдзеных у архівах розных краін. Ёсць у кнізе і тэстамент славутай дзеячкі беларускай культуры, беларускага асветніцтва, змешчана досыць шмат фотаздымкаў. З цікавасцю чытаюцца асабістыя ўспаміны спадарыні Магдалены. У кнізе чытач сустрэнецца не толькі з магнатамі, але і з простымі сялянамі.

Прэзентацыя сапраўды ўнікальнай кнігі Віктара Хурсіка “Vale!” пройдзе 15 чэрвеня на пляцоўцы фестывалю “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Пачатак фестывалю – а 11-й гадзіне.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *