У беларускім штотыднёвіку «Лім» выйшла падборка перакладаў украінскай паэзіі на беларускую мову

У беларускім літаратурна-мастацкім штотыднёвіку – вялікая падборка перакладаў украінскай паэзіі на беларускую мову.

На адной газетнай паласе сустрэліся паэты Мікола Бідэнка і Вікторыя Шэвэль, Уладзімір Прысяжнюк і Аляксандр Казінец, Паўло Карабчук і Назарый Несцярук, а таксама іх беларускія перакладчыкі – Мікола Адам, Павел Астравух, Яна Будовіч, Паўло Карабчук, Янка Лайкоў.

У прадмове да публікацыі напісана: «Штогод на Кіеўшчыне ладзіцца ўсеўкраінскае свята паэзіі «Бідэнка-фэст». Мікола Бідэнка (1951 – 2016) – адзін з найвыбітнейшых паэтаў Украіны. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, у 1993 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Сіманенкі НСПУ за кнігу «Важкий метал». Арганізатар мерапрыемства – малады паэт, вучань Міколы Бідэнкі Аляксандр Бакацюк.

Можна толькі парадавацца, што ў працяг багатых беларуска-украінскіх літаратурных сувязяў дадаюцца новыя факты дружбы, пабрацімства, якія ўзнікаюць дзякуючы руплівай творчай моладзі. Па выніках «Бідэнка-фэста» выдаецца альманах паэзіі маладых аўтараў – «Метро всередині нас». У гэты альманах патрапіла і падборка адзінага аўтара з Беларусі – Юліі Алейчанкі.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *